Вы тут

22 тысячы км з высокай хуткасцю


Працягласць высакахуткасных чыгуначных шляхоў у Кітаі найвышэйшая ў свеце.


Агульная працягласць высакахуткасных чыгуначных шляхоў у Кітаі перавысіла 22 тыс. км, што ў сукупнасці вышэй, чым у іншых краінах, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Кітайскія высакахуткасныя цягнікі перавезлі ў агульным выніку 7 млрд чалавек. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Кітайскай чыгуначнай карпарацыі Хун Сін. У апошнія гады сетка высакахуткаснай чыгункі ў Кітаі імкліва развіваецца. Будаўніцтва сеткі "чатыры мерыдыянальныя (з поўначы на ​​поўдзень) і чатыры шыротныя (з усходу на захад)" ліній ўжо  завяршылася. Апошняя лінія, якая ўваходзіць у план будаўніцтва сеткі з усходу на захад ўступіла ў эксплуатацыю 28 снежня. Сумарная працягласць кітайскіх чыгунак дасягнула 124 тыс. км, а высакахуткасных - 22 тыс. км. Гэты паказчык вышэй, чым у іншых краінах. У дачыненні да пасажырскіх перавозак, за 10 гадоў высакахуткасныя чыгункі перавезлі ўжо звыш 7 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?