Вы тут

Адзін з лепшых партрэтаў Пікаса будзе выстаўлены на таргі Sotheby's


Адзін з лепшых, на думку экспертаў, партрэтаў іспанскага і французскага жывапісца Пабла Пікаса пад назвай "Жанчына ў берэце і клятчастай сукенцы (Марыя-Тэрэза Вальтэр)" будзе выстаўлена на таргі Sotheby's у Лондане 28 лютага.


Карціна, напісаная ў тым жа 1937 годзе, што і знакамітая "Герніка", стане топ-лотам на традыцыйным вячэрнім гандлі, дзе пакупнікі змогуць набыць палотны імпрэсіяністаў і мадэрністаў. На ёй намаляваная шматгадовая палюбоўніца, натуршчыца і муза Пікаса. За два гады да стварэння гэтага партрэта Вальтэр нарадзіла мастаку дачка Маю. Саму падачу вобразу Марыі-Тэрэзы ў аўкцыённым доме назвалі яркай, пачуццёвай і кранальнай.

"З улікам вялікага попыту на творы Пікаса па ўсім свеце гэты вызначальны партрэт, напісаны ў ключавы год для творчасці найбольш прызнанага на глабальным узроўні мастака, з'яўляецца ідэальным творам выяўленчага мастацтва, каб стварыць ажыятаж вакол нашага першага буйнога сезона аўкцыённых продажаў 2018 года. І тым больш выдатна, што мы можам прапанаваць карціну такога калібра, якую раней ніколі не бачылі на рынку", - сказала старшыня еўрапейскага аддзялення Sotheby's і кіраўнік аддзела сучаснага скусства аўкцыённага дома Хелена Ньюмэн.

Дэманстрацыя карціны "Жанчына ў берэце і клятчастай сукенцы" патэнцыйным пакупнікам адбудзецца ў Ганконгу 30 студзеня - 2 лютага, Тайбэі - 6-7 лютага і Нью-Ёрку - 12-14 лютага. З 22 лютага і да дня таргоў палатно Пікаса будзе выстаўлена ў Лондане.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.