Вы тут

Шпалера «Самсон на балі ў філістымлян» прадстаўлена ў Мінску


Шпалера «Самсон на балі ў філістымлян» з прыватнай калекцыі ўчора была прадстаўлена на выстаўцы ў сталічным Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта твор з серыі тканін «Гісторыя Старога Запавету». Іх выконвалі па кардонах мастака Сымона Вуэ ў XVІІ стагоддзі ў майстэрнях Парыжа. Яшчэ пэўны час шпалеру можна будзе пабачыць у экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.


Сюжэт заснаваны на біблейскім паданні аб старазапаветным герою Самсоне, які змагаўся супраць філістымлян, што зняволілі яго народ. Дзякуючы сваім доўгім валасам Самсон валодаў вялікай фізічнай сілай — сакрэт гэты ён старанна захоўваў. Аднойчы Самсон горача закахаўся ў філістымлянку Далілу. Тая падманам даведалася яго таямніцу і раскрыла яе філістымлянам. У Самсона, калі ён спаў, абстрыглі валасы, і герой страціў сваю моц. Філістымляне схапілі Самсона, асляпілі яго, закавалі ў ланцугі і кінулі ў турму. У падзяку багам за перамогу над Самсонам філістымляне зладзілі бяседу ў храме і загадалі прывесці на баль героя для забавы. Да гэтага часу валасы Самсона паступова адраслі і сіла да яго вярнулася. Хлопчык-павадыр па просьбе Самсона падвёў яго да цэнтральных слупоў храма. Абапёршыся рукамі аб дзве калоны, якія падтрымлівалі звод, Самсон разбурыў будынак, і ўсе, хто баляваў там, загінулі.

Сымон Вуэ (1590—1649) — мастак-манументаліст, партрэтыст, дэкаратар. З 1630 года стаў першым мастаком караля Людовіка XІІІ і паспяхова кіраваў майстэрняй каралеўскіх шпалер. Адна з серый кардонаў для майстэрняў прысвячалася гісторыі Старога Запавету і ўключала восем тканін. Існуе легенда, што шпалера «Самсон на бяседзе ў філістымлян» была заказана самім каралём для ўпрыгожвання палацавых інтэр'ераў у Луўры. Шпалера вядомая ў некалькіх паўторах, якія належаць розным французскім майстэрням XVІІ стагоддзя. Прадстаўленая на выстаўцы работа, магчыма, выканана ў парыжскай майстэрні Аляксандра Команса ў першай палове стагоддзя.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Малюнкі Старога Запавету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».