Вы тут

Мабільныя кінарэкорды


Ужо сёмы раз арганізатары міжнароднага фестывалю velcom Smartfi lm дакажуць, што мабільнае кіно не проста існуе, але і можа канкурыраваць са стужкамі, знятымі на прафесійныя камеры. Сёлетняе спаборніцтва ўжо паспела пабіць уласныя мінулагоднія рэкорды: па-першае, гэтым разам фестываль пройдзе пад дэвізам «Выйдзі за межы жанру», што дае абсалютную свабоду для ўдзельнікаў, а па-другое, сёлетні Smartfi lm адабраў 311 мабільных фільмаў з 50 краін, якія прэтэндуюць на перамогу, — гэта лічба, якая дагэтуль фестывалю была невядомая.


Кадр з фільма «Ягор».

Лепшыя карціны будзе адбіраць прафесійнае журы, у складзе якога — кінакрытыкі, рэжысёры, прадзюсары, а на сайце фестывалю стартавала народнае галасаванне, узяць удзел у якім можна да 14 студзеня. Калі шорт-ліст фестывалю будзе сфарміраваны, стужкі прэзентуюць на адмысловым кінапаказе, а пераможцаў кінафестывалю можна ўбачыць на закрыцці 31 студзеня. А пабачыць сапраўды ёсць што! Ужо зараз Беларусь лідзіруе па колькасці пададзеных на фестываль работ (іх у конкурсе 77), таксама прадстаўлена кіно з Расіі, ЗША, Іспаніі, Германіі, Інданезіі, Бразіліі, Ірландыі і інш. Адзначаюць арганізатары не толькі павелічэнне колькасці работ, а значыць, і цікавасці да фестывалю, але і якасці: узровень фільмаў стаў больш высокі, стужкі складаныя як тэхнічна, так і з пункту гледжання сюжэта. Сярод конкурсных работ сёлета — хорары, меладрамы, камедыі і нават філасофскія драмы, знятыя як па ўласных сцэнарыях аўтараў, так і экранізацыі (напрыклад, Беларусь прадставіць кіно «Ягор», знятае акцёрамі Купалаўскага тэатра па матывах кнігі «Радзіва “Прудок”») (А. Горват), будуць антыўтапічныя і абстрактныя анімацыйныя стужкі, дарожная рамантыка і стужкі пра любоў да гарадской прасторы. Словам, спектр мабільнага кінематографа сапраўды рассоўвае межы.

 Пераможцаў фестывалю вызначаць у некалькіх намінацыях: прыз «Нефармат» атрымае стужка, не падобная да іншых, адзначаць лепшае кіно па версіі народнага журы, а галоўнай інтрыгай застаецца Гран-пры спаборніцтва. Дарэчы, акрамя прызнання, сёлетнія пераможцы атрымаюць і статуэткі, каб адчуць сябе яшчэ бліжэй да сусветна вядомых кінапрэмій.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».