Кітай і Беларусь абвесцілі пра пачатак Года турызму Беларусі ў Кітаі. Мемарандум аб узаемаразуменні па правядзенні мерапрыемства быў падпісаны паміж бакамі ў Дзяржаўным упраўленні па справах турызму КНР у Пекіне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
У снежні мінулага года падчас сустрэчы ў Сочы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам беларускі бок прапанаваў афіцыйна аб'явіць 2018 год Годам турызму Беларусі ў Кітаі. "Нашы ўзаемаадносіны дынамічна развіваюцца, і ёсць вялікія рэзервы. Каб адкрыць новыя магчымасці, мы праводзім мерапрыемствы ў рамках Года турызму", - распавёў на сустрэчы з журналістамі намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной. Паводле яго слоў, гуманітарныя сувязі і турызм займаюць асаблівае месца ў двухбаковых адносінах. Яны збліжаюць народы, умацоўваюць давер, фарміруюць шырокую грамадскую аснову міждзяржаўных адносін.
Беларусь распрацоўвае комплексную канцэпцыю развіцця турызму не проста як галіны, а як аднаго з рухавікоў нацыянальнай эканомікі. "Мы робім усё, каб кітайскія турысты ў Беларусі адчувалі сябе як дома", - запэўніў Міхаіл Партой. Беларускі бок спадзяецца, што правядзенне Года турызму Беларусі ў Кітаі створыць пазітыўны інфармацыйны фон для прасоўвання беларускага турызму ў КНР і будзе спрыяць павелічэнню аб'ёмаў узаемных турыстычных патокаў.
У Пекіне адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзяржупраўлення па справах турызму КНР. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, сярод іх - аблягчэнне візавага рэжыму, развіццё лагістыкі, магчымасць адкрыцця новых рэйсаў паміж гарадамі дзвюх краін.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.