Вы тут

Самыя вядомыя ў свеце ягады


Вядома ж, гутарка пойдзе пра вінаград. Гэта расліна – самая першая з усіх ягадных культур, плады якой людзі не проста збіралі ў дзікай прыродзе, але і самі пачалі яе вырошчваць.

Калі ж гэта адбылося?

Вельмі даўно, яшчэ да з’яўлення самых старажытных цывілізацый – шумерскай і егіпецкай. А ўжо ў часы першых фараонаў па абодвух баках Ніла вінаграднікі размяшчаліся ад дэльты да самых парогаў. Шырокае распаўсюджанне культура вырошчвання вінаграду атрымала таксама ў Вавілоне, Фінікіі, Персідскай дзяржаве. У антычнай Грэцыі ён быў адной з галоўных сельскагаспадарчых культур, і там меліся ўжо разнастайныя яго гатункі.

У дзікай прыродзе шмат відаў вінаграду, але людзі акультурылі толькі адзін з іх. Гэты дзікі продак да нашага часу не захаваўся. Лічыцца, што рос ён па ўсім паўночным ўзбярэжжы Міжземнага мора, і арэал яго распаўсюджання даходзіў ажно да паўднёвага Каспію. Тут дзесьці яго і акультурылі ўпершыню.

Што ж уяўляе з сябе вінаград?

Сцябло ягонае, тонкае і доўгае, называецца лазой, і, вядома ж, самастойна расці ўверх вінаград не можа. У прыродзе вінаградныя лозы чапляюцца за галінкі суседніх дрэў сваімі вусікамі. Такім жа чынам, сярод дрэў, яго і разводзілі першыя вінаградары. Цяпер жа для гэтай мэты выкарыстоўваюцца спецыяльныя канструкцыі. Часцей за ўсё гэта шпалеры – рад слупоў з нацягнутым паміж імі ў некалькі паралельных радоў дротам. Акрамя шпалераў могуць быць і іншыя канструкцыі – аркі, стэлажы, альтанкі. Абвітыя суцэльнай зялёнай сцяной вінаграду, яны вельмі эфектна выглядаюць, але больш падыходзяць для прысядзібных альбо дачных участкаў, чым для прамысловых вінаграднікаў.

Размнажаюць вінаград часцей за ўсё чаранкамі альбо адводкамі. Можна і насеннем, але тады чакаць ураджаю давядзецца вельмі доўга. А гэты ўраджай – смачныя сакавітыя ягады, якія звісаюць вялікімі гронкамі. Колер ягад у розных гатункаў свой: зялёны, ружовы, чырвоны, жоўты, сіні і нават фіялетавы.

Наогул, гатункаў культурнага вінаграду больш за 10 тысяч, але ўсе іх можна падзяліць на чатыры вялікія групы. Ягады сталовых гатункаў, буйныя і салодкія, спажываюць у свежым выглядзе, а з ягад тэхнічных гатункаў часцей за ўсё выціскаюць сок. Гатункі без насення сушаць для атрымання разынак. У Беларусі больш вырошчваюць так званыя ўніверсальныя гатункі, якія і так спажываюць, і сок з іх ціснуць. Ягады іх не такія салодкія, як у сталовага вінаграду, ды затое маразоў яны не так баяцца.

Цікава ведаць:

У сярэдзіне ХІХ ст. у Еўропу з Амерыкі была выпадкова завезена філаксера самая небяспечная для вінаграду хвароба. Якраз тады былі незваротна страчаны многія каштоўныя гатункі еўрапейскага вінаграду, якія так і не адрадзіліся. Іх проста пазней замянілі на іншыя, з падобнымі якасцямі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.