Вы тут

Ці зарэгіструюць мужа па месцы пражывання цешчы?


Мой сын ажаніўся і пераехаў да жонкі, якая жыве з маці ў двухпакаёвай кватэры. Праўда, дом іх мае статус інтэрната. Ці зарэгіструюць сына па новым месцы жыхарства?

В. М., Жыткавіцкі раён


У адпаведнасці з п. 29 Палажэння аб інтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2013 г. № 269) наймальнікі, якія займаюць адасобленыя ізаляваныя памяшканні ў інтэрнаце, прызначаныя для пражывання сем'яў, маюць права аддаваць гэтыя памяшканні ў валоданне і карыстанне сваім непаўналетнім дзецям і жонцы (мужу), якія не маюць жылых памяшканняў ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні ў дадзеным населеным пункце.

Пад адсутнасцю ў валоданні і карыстанні трэба разумеець, у прыватнасці, адсутнасць жылых памяшканняў, якія займаюць грамадзяне:

  • па дагаворах найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
  • якія пражываюць у якасці членаў, былых членаў сям'і наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, уласніка жылога памяшкання, грамадзяніна, які з'яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў, і тых, хто мае права валодання і карыстання жылым памяшканнем нароўні з наймальнікам, уласнікам жылога памяшкання, грамадзянінам, які з'яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў;
  • па дагаворы, што прадугледжвае перадачу дольшчыку ў валоданне і карыстанне аб'екта долевага будаўніцтва, заключанага ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Такім чынам, пытанне аб усяленні мужа (і, адпаведна, рэгістрацыі яго па месцы жыхарства) у жылое памяшканне ў інтэрнаце, дзе пражывае на законных падставах яго жонка, можа быць разгледжана і вырашана станоўча (пры выкананні ўсіх іншых адпаведных патрабаванняў заканадаўства), калі жонка сама з'яўляецца наймальнікам гэтага жылога памяшкання.

Калі ж наймальнікам з'яўляецца яе маці, то дачка мае статус члена сям'і. Палажэнне аб інтэрнатах не змяшчае нормаў, якія даюць ім права аддаваць жылыя памяшканні ў валоданне і карыстанне сваім членам сям'і.

Віктар САВІЦКІ

Загаловак у газеце: Калі ў наймальніках жонка...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.