Вы тут

«Я з суседкаю дружыла...»


Усё новае, як той казаў, гэта добра забытае старое: «Звязда» збірала прыпеўкі некалі і... збірае зараз, бо нікуды ж не дзенешся, калі пошта прыносіць...


А галоўнае — і дзявацца не хочацца.

Гарманіста я любіла,

Гарманіста цешыла,

Гарманісту на плячо

Сама гармонік вешала.

Ка мне сваты прыязджалі

З пазалочанай дугой,

Пакуль вусны малявала,

Пераехалі к другой.

Падміргнула Васілю,

Наварыла кісялю,

Пакуль яго злопала,

Васіля прахлопала.

Я з суседкаю дружыла,

Адным кубкам чай піла,

А сяброўка удружыла —

Мужыка майго звяла.

Эх ты, дзеўка-чарнаброўка,

Ці ты любіш каўбасу?

Калі любіш каўбасу,

Я пад вечар прынясу.

Сербіянку танцаваць —,

Трэба сала паядаць.

А па гэтым малаку

Я ледзь ногі валаку.

Цераз рэчку быструю

Я масточак выстраю.

Хадзі, мілы, хадзі, мой,

Хадзі летам і зімой.

Даслала Тамара Зайцава, 

г. Рагачоў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.