Вы тут

«Студзеньскія музычныя вечары» прадоўжацца летам


У Брэсце з трыумфам завяршыўся юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль «Студзеньскія музычныя вечары». Сёлетні фэст класічнай музыкі сабраў больш за 500 удзельнікаў з 13 краін свету. А ўсяго, падлічылі арганізатары, за трыццаць гадоў гісторыі форуму Брэст наведалі больш за сем тысяч музыкантаў і выканаўцаў класічнай музыкі.


У гэтым годзе «Вечары» вызначыліся ўдзелам фактычна ўсіх вядучых аркестраў краіны. Так, напачатку фестываль прывітаў выступленнем Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. А ў апошні фестывальны дзень на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы джазава-эстрадную праграму прадставіў гледачам Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

Аматараў класічнай музыкі парадавалі оперныя спевакі і знакамітыя музыканты. А перад пачаткам заключнага канцэрта «Вечароў» старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК зрабіў нечаканую заяву. Кіраўнік горада паведаміў, што «Студзеньскія музычныя вечары» крыху мяняюць фармат і будуць прадоўжаны летам, калі Брэст святкуе дзень горада. Менавіта ў канцы ліпеня адбудзецца вялікі начны канцэрт класічнай музыкі. І яго слухачамі стануць не толькі тыя людзі, што загадзя купілі білеты, як гэта бывае зімой, а ўсе ахвотныя, бо канцэрт пройдзе на плошчы Леніна. Такім чынам, на думку мэра, моладзь будзе прывучацца да цудоўнага і вечнага жанру мастацтва — класічнай музыкі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.