Вы тут

У Баранавічах мужчына пагражаў узарваць дом і здзейсніць суіцыд


У Баранавічах адзін 50-гадовы гараджанін нарабіў турбот розным службам, а колькі нерваў папсаваў суседзям — жыльцам дома! І ўсё без прычыны, як высветлілася потым.


А пачалося са званка ў міліцыю, калі грамадзянін паведаміў дзяжурнаму, што невядомыя людзі патрабуюць у яго 150 рублёў — расказалі ў Брэсцкім абласным УУС. Нарад адразу выехаў на месца. Але той, хто выклікаў міліцыю, рэзка памяняў тактыку паводзін. Ён не адкрыў дзверы міліцыянерам, больш за тое, пагражаў узарваць дом, пасля чаго здзейсніць суіцыд. Пакуль супрацоўнікі міліцыі вялі доўгія беспаспяховыя перамовы з парушальнікам спакою, ён умудрыўся яшчэ 25(!) разоў пазваніць у розныя гарадскія службы з пагрозамі. Было вырашана штурмаваць дом. Загадзя былі адключаны газ і электрычнасць. Са сваіх кватэр вывелі астатніх 11 жыльцоў дома. Пасля чаго міліцыянеры ўварваліся ў кватэру зламысніка. Увесь дом агледзелі, ніякіх выбухованебяспечных альбо іншых рэчываў, што пагражалі б жыццю і здароўю людзей, не знайшлі. Грамадзяніна, якому мроіліся пагрозы, перадалі спачатку медыкам.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Як у кіно...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.