Вы тут

З поймы ракі выратавалі пенсіянера


Ранкам у службу ратавання паступіла паведамленне, што ў пойме ракі каля вёскі Талька па пояс у вадзе знаходзіцца чалавек, які не можа самастойна выбрацца на бераг.


— Падраздзяленні, якія прыбылі на месца, на адлегласці каля 50 метраў ад берага ўбачылі мужчыну. Як стала вядома пазней, пенсіянер ішоў у бок размешчанага паблізу садаводчага таварыства, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Ратавальнікі перамясцілі мужчыну 1948 года нараджэння на бяспечны ўчастак. Пасля агляду фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі пенсіянер быў адпушчаны дадому, у шпіталізацыі ён патрэбы не меў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».