Вы тут

Гомельшчына актыўна працуе на экспарт


Сучасная Гомельшчына — буйны рэгіён краіны, які стабільна развіваецца. Вядучае месца ў эканоміцы вобласці належыць прамысловаму комплексу, у якім фарміруецца каля 40 % валавога рэгіянальнага прадукту вобласці. Каля 60 % усяго аб'ёму вырабленай прадукцыі прадпрыемстваў пастаўляецца на экспарт.


Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Андрэй Трухан, па выніках студзеня—лістапада 2017 года тэмп росту экспарту тавараў Гомельскай вобласці склаў 126,1 % і перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года на $707 млн, а тэмп росту экспарту паслуг — 108,9 %, перавышэнне ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года — каля $36 млн:

— Гомельская вобласць пастаўляе 60 % усёй прадукцыі за мяжу. Гэта чорныя металы, мінеральныя ўгнаенні, збожжаўборачная і кормаўборачная сельгастэхніка, шкло, сыры, малако і вяршкі згушчаныя, хімічныя ніткі, харчовая соль, метызы, кампрэсары, помпы і шмат чаго яшчэ. Адметным для Гомельскай вобласці відам паслуг з'яўляецца транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў трубаправодным транспартам. Гэта — сур'ёзная крыніца экспартных прыбыткаў Гомельшчыны, які прыносіць 60 % усіх паступленняў ад экспарту паслуг.

Гомельская вобласць ажыццяўляе пастаўкі прадукцыі на рынкі 85 краін. У першую чаргу гэта суседзі: Расія, Украіна, Казахстан, Польшча, краіны Прыбалтыкі і Еўрапейскага саюза. Гэта абумоўлена ў першую чаргу транспартнымі выдаткамі на дастаўку гатовай прадукцыі і мерамі, якія дзейнічаюць адносна некаторых таварных пазіцый у асобных напрамках. І ўсё ж экспарцёры Гомельшчыны падтрымліваюць трывалыя стасункі не толькі з краінамі СНД, але ж і з Аргенцінай, Аўстраліяй, Аўстрыяй, Бельгіяй, Бразіліяй, В'етнамам, Германіяй, Індыяй, Італіяй, ЗША і іншымі. Варта адзначыць, што ў 2017 годзе Гомельская вобласць асвоіла такія новыя рынкі, як Бенін, Буркіна-Фасо, Гвінея, Гаяна, Кенія, Непал, Нігерыя, Аман, Тога.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.