Вы тут

Хрысціяне памоляцца разам


Экуменічныя набажэнствы пройдуць у касцёлах краіны.

Штогод з 18 да 25 студзеня хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце і ў Беларусі таксама збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах, паведамляе сайт catholіc.by. Экуменічны рух выступае за збліжэнне і аб'яднанне розных хрысціянскіх канфесій і падтрымлівае ідэалогію хрысціянскага адзінства.


Паўстагоддзя таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. Зараз гэта ўжо стала традыцыяй.

У наступную суботу, 20 студзеня, экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій пройдзе ў Мінску. У архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі малітва распачнецца ў 19.15, адразу пасля вячэрняй святой Імшы ў 18.30. Расклад набажэнстваў у іншых гарадах — Гродне, Пінску, Магілёве — можна знайсці на афіцыйным партале Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.