Вы тут

Чарговы адбор на «Еўрабачанне» па традыцыі праходзіць са скандаламі


Учора ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка 11 фіналістаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2018». Нягледзячы на чарговыя закулісныя разборы, на ім прысутнічалі ўсе артысты або іх прадстаўнікі (за выключэннем гурта Shumа, які знаходзіцца на гастролях), і на сённяшні момант ніхто з музычна-тэлевізійнай гонкі не выбыў.


Паводле жараб'ёўкі, у фінале 16 лютага ўдзельнікі гала-канцэрта выйдуць на сцэну ў наступным парадку: 1. Аdаgіо, 2. Аlеksееv, 3. Shumа, 4. Соф'я Лапіна, 5. Nароlі, 6. Анастасія Малашкевіч, 7. Гюнеш, 8. Радыёхваля, 9. Аlеn Hіt, 10. Lеху Wеаvеr, 11. Кірыл Гуд.

Акрамя таго, як паведамілі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, падчас сустрэчы былі акрэслены асноўныя моманты падрыхтоўкі да фіналу, а таксама юрыдычныя аспекты супрацоўніцтва выканаўцаў з Белтэлерадыёкампаніяй. Дарэчы, канчатковае рашэнне наконт магчымай дыскваліфікацыі ўкраінскага спевака Аlеksееv'a ў беларускім адборы пакуль не прынятае.

Між тым днямі ў сеціве разгарэўся скандал якраз на гэты конт. Прадзюсар Nароlі і Аlеn Hіt Аляксандр Слуцкі заклікаў іншых артыстаў падпісаць зварот да арганізатараў нацыянальнага адбору з патрабаваннем дыскваліфікаваць Мікіту Аляксеева за парушэнне конкурснага рэгламенту. У адваротным выпадку артысты як быццам былі гатовыя на крайнія меры: адмовіцца падпісваць кантракты і ўдзельнічаць у фінале нацыянальнага адбору. Праўда, амаль палова фіналістаў не падтрымала ідэю звароту. У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, са свайго боку, паведамілі, што ніякага афіцыйнага ліста ад выканаўцаў у медыяхолдынгу не атрымлівалі. Пазіцыя прадстаўнікоў Аlеksееv'а не змянілася: яны сцвярджаюць, што заяўленая на конкурс песня не выконвалася публічна і не была рэалізавана камерцыйна да 1 верасня 2017 года, а значыць, адпавядае правілам нацыянальнага адбору. А вось спявачка Руся, салістка гурта Shumа, да якога ў арганізатараў таксама былі пытанні з-за выкарыстання народных слоў у песні, адзначыла, што правілы міжнароднага конкурсы гэта дазваляюць, аднак пры неабходнасці калектыў гатовы  змяніць тэкст, каб ён адпавядаў правілам.

Як стала вядома, пераможца «Еўрабачання-2009» Аляксандр Рыбак падаў заяўку на міжнародны песенны конкурс гэтага года. Ураджэнец Беларусі збіраецца ў Лісабон ад Нарвегіі са сваёй песняй «That's How You Wrіte Song». Аб выбары нарвежцаў стане вядома 10 сакавіка, калі музыкант у ліку 10 канкурсантаў прыме ўдзел у фінальным адборы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Перамелецца — песня будзе?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».