Вы тут

Аляксандр Каваленя: Нашы продкі заўсёды мелі самабытных лідараў


Так было ў Полацкай дзяржаве, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і ў Савецкім Саюзе.


Глыбінная нацыянальная самабытнасць беларускага народа з'явілася аб'ектыўным фактарам таго, што Беларусь ніколі ў гісторыі не была ні залежнай тэрыторыяй, ні, тым больш, калоніяй Захаду або Усходу, лічыць акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя. “Насуперак усяму — не дзякуючы, а менавіта насуперак — мы здолелі адбыцца як суверэнная дзяржава. Важна падкрэсліць, што нашы продкі з глыбокай старажытнасці мелі самабытных лідараў, якія адстойвалі інтарэсы народа. Так было ў Полацкай дзяржаве, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і ў Савецкім Саюзе” — заявіў ён падчас круглага стала "1918-ы для нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты", які прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".

На думку вучонага, 1918 год стаў тым рубіконам, калі і грамадства, і нацыянальныя лідары саспелі для таго, каб абвясціць аб стварэнні самастойнай рэспублікі з назвай Беларусь. “І абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў той час не было выпадковай з'явай. Менавіта ў той няпросты і празмерна супярэчлівы гістарычны перыяд з'явіліся аб'ектыўныя і суб'ектыўныя ўмовы для рэальнага абвяшчэння нацыянальнай дзяржаўнасці” — сказаў Аляксандр Каваленя.

Вучоны падкрэсліў, што беларускія землі спрадвеку не знаходзіліся ўбаку ад дзяржаваўтваральных працэсаў, якія адбываліся на еўрапейскай прасторы і ў многім былі абумоўлены асаблівасцямі грамадска-палітычнага і духоўна-культурнага развіцця ўсходнеславянскіх тэрыторый. “Важна нагадаць, што Беларусь, знаходзячыся на геапалітычным скрыжаванні, на духоўным разломе еўрапейскай прасторы, пастаянна адчувала неаднаразовыя спробы цывілізацыйнага ўціску і з аднаго, і з другога боку (дарэчы, мы гэта назіраем і сёння)”, — сказаў акадэмік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».