Вы тут

Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ


Мерапрыемства накіравана на развіццё беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнне ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцяў моладзі і яе стымуляванне да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі.


Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе ахвотныя. Пры гэтым геаграфічных абмежаванняў няма: свае работы  могуць дасылаць як аўтары з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа.

Заяўкі прымаюцца да 15 лютага ўключна. Работы трэба даслаць да 1 сакавіка па электроннай пошце: rikkbgu2017@gmail.com.

Да конкурсу дапускаюцца разнажанравыя стужкі: кароткаметражныя гульнявыя і дакументальныя фільмы на рускай ці кітайскай мовах. У абавязковым парадку павінны быць кітайскія ці рускія субтытры адпаведна. Па ўмовах спаборніцтваў у стужках неабходна адлюстраваць як у Беларусі прадстаўлена багатая культура, гсторыя, старажытныя традыцыі, літаратура, мастацтва і кухня Кітая.

Завершыцца фестываль адкрытым праглядам і ўзнагароджаннем удзельнікаў конкурсу кіно. Паказ фільмаў запланаваны на 15 сакавіка.

Арганізатарамі і ініцыятарамі фестывалю выступаюць філалагічны факультэт і Республіканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.