Вы тут

На Любаншчыне збяруцца аматары народных традыцый і забаў


Рэгіянальны фэст народнай творчасці «Каляднае сузор'е» трэці год запар аб'ядноўвае не толькі шэраг мясцовых калектываў. Да свята песні, танца і гумару з задавальненнем далучаюцца народныя артысты з Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.


У Любанскім краі ёсць традыцыя — Пабед Каляды, — якая сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят і мерапрыемстваў. Акурат праз два тыдні пасля Нараджэння Хрыстовага нашы продкі праводзілі Каляду. Праводзілі ўрачыста, з песнямі, з танцамі, каб на другі год Каляда зноў завітаў да іх.

— Традыцыя мела не толькі народны характар, гэта не чыста беларускае свята, — заўважае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль КАТКАВЕЦ. — У фэсце будуць удзельнічаць і цыгане з Жыткавічаў, і казакі з Бабруйска, што сведчыць аб інтэрнацыянальным характары згаданай традыцыі.

Акрамя музычных падарункаў, кожны рэгіён, які прыме ўдзел у фэсце, прадставіць работы сваіх народных майстроў. Адметныя рэчы таго ці іншага краю, зробленыя сваімі рукамі, можна будзе не толькі паглядзець, а і набыць. Так званы горад майстроў, а таксама канцэртная пляцоўка размесцяцца пад дахам Палаца культуры ў аграгарадку Сарачы, што дзесьці за кіламетр ад Любані. Пачатак а 12-й гадзіне ў гэтую нядзелю.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Свята песні, танца і гумару

Каментары

Самай галоўнаі інфармацыі - даты - нямашака. Пра што артыкул?
У рэзюмэ (лідзе) было напісана "У гэтую нядзелю" -- прадубліравалі ў тэкст

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.