Вы тут

У Беларусі запрацавала новая плацежная сістэма — японская JСB


Да міжнародных плацежных сістэм Mаstеrсаrd, Vіsа, UnіоnРау, Аmеrісаn Ехрrеss і нацыянальнай плацежнай сістэмы «Белкарт» з гэтага года дадалася JСB — пятая па ліку карыстальнікаў у свеце і трэцяя па колькасці кропак прыёму. Старт работы JСB адбыўся 16 студзеня ў сетцы Белінвестбанка, дзе будуць эксклюзіўна абслугоўвацца карты новай для Беларусі плацежнай сістэмы.


Вядома, што летась турыстычны паток у Беларусь павялічыўся амаль на 15 % у параўнанні з 2016-м. Ужо сёлета плануецца прыняць яшчэ больш замежных гасцей. Гэта стала магчыма дзякуючы прадаўжэнню з 1 студзеня 2018 года тэрміну бязвізавага знаходжання турыстаў да 10 дзён у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У спісе на бязвізавы ўезд знаходзіцца 77 краін, у тым ліку Кітай, Японія, ЗША. Менавіта на іх, а таксама на турыстаў і бізнесменаў з Расіі арыентавана новая плацежная сістэма. Карткі JСB выпускаюцца ў 23 краінах свету, яе карыстальнікамі з'яўляюцца больш за 105 млн чалавек, якія пражываюць пераважна ў краінах Азіі.

— Уяўленне замежных гасцей пра бізнес-патэнцыял краіны фарміруецца ў тым ліку і паводле таго, наколькі развітая яе банкаўская сістэма, — расказвае Андрэй Брыштэль, старшыня праўлення Белінвестбанка. — Сетка нашага банка цалкам гатовая да прыёму картак JСB. Гэтаму папярэднічала сур'ёзная работа па наладжванню і сертыфікацыі праграмнага забеспячэння. Устаноўлены прамы канал сувязі з плацежнай сістэмай JСB. Сёння КартЦэнтр Белінвестбанка адзіны ў Беларусі здольны самастойна апрацоўваць аперацыі па гэтых картках. Гэта сур'ёзны крок у развіцці і істотнае пашырэнне магчымасцяў банка. Для нашых гасцей, трымальнікаў картак JСB, сталі даступныя каля 500 банкаматаў і 220 інфакіёскаў Белінвестбанка, а таксама больш як 7300 гандлёвых пунктаў, у тым ліку каля 2300 у Мінску. У планах пашырэнне сеткі прыёму картак JСB дзякуючы падключэнню да сістэмы іншых банкаў праз працэсінгавы цэнтр Белінвестбанка.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».