Вы тут

МНС можа дапамагчы жывёлам


Паведамленне пра параненую птушку, якая мае патрэбу ў дапамозе, паступіла бярэзінскім ратавальнікам ранкам ад работнікаў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


У лядовай пастцы на тэрыторыі возера каля аграгарадка Паплавы знаходзіўся лебедзь са зламаным крылом. Зразумела, птушка лётаць не магла, а вось загінуць — лёгка. Сумеснымі намаганнямі работнікаў МНС і інспекцыі лебедзя выратавалі. Яго адправяць жыць і лячыцца ў таварыства «Ахова птушак бацькаўшчыны».

І гэта далёка не адзіны выпадак такой дапамогі людзей братам нашым меншым. Напрыклад, днямі ў сталіцы кот забіўся пад кіёск, а сталічныя ратавальнікі дапамаглі дастаць жывёлу і перадалі яе гаспадыні. Здарэнне адбылося ў Мінску ранкам каля прыпынку на вуліцы Матусевіча. Жанчына везла ката ў ветэрынарную клініку, а той спужаўся, уцёк і забіўся пад кіёск «Белсаюздруку». Гаспадыня выклікала МНС. Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента прыпаднялі кіёск, дасталі ката і перадалі жанчыне.

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС нагадалі: падобныя выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў, кожны такі званок разглядаецца індывідуальна. Аднак, зыходзячы з разумення гуманізму і калі ў гэты момант дапамога людзям не патрабуецца, ратавальнікі адгукаюцца на падобныя выпадкі. Нагадаем, нядаўна работнікі сталічнага ўпраўлення МНС таксама прыйшлі на дапамогу кату, лапа якога захрасла ў батарэі ацяплення. А пасля гэта выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд на вадаёме.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.