Вы тут

Беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" выйграў 11-ы этап "Дакара"


Беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" заняў першае месца па выніках 11-га этапу марафону "Дакар-2018".


Каманда Сяргея Вязовіча фінішавала з рэзультатам 5 гадзін 14 мінут 10 секунд.

На другім радку апынуўся аргенцінскі экіпаж Федэрыка Вілагры на Iveco з рэзультатам 5 гадзін 15 мінут 34 секунды. Ён жа выйшаў на першае месца ў агульным заліку грузавікоў. КамАЗ папярэдняга лідара агульнага заліку - расіяніна Эдуарда Нікалаева - з-за пашкоджання карданнага вала страціў вельмі шмат часу на трасе.

Трэцім стаў экіпаж Дзмітрыя Сотнікава (Расія) з каманды "КАМАЗ-Майстар".

Беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча займае пасля 11 этапаў трэцяе месца ў агульным заліку ралі-рэйду.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?