Вы тут

У сеціве з'явілася праграма, якая дапамагае ўзаконіць згоду на секс


У сеціве з'явілася праграма, якая дапамагае ўзаконіць згоду на секс з партнёрам, піша Mеtrо.


Сэрвіс пад назвай LеgаlFlіng прапануе карыстальнікам перад здзяйсненнем палавога акта адправіць запыт партнёру, каб пераканацца, што жаданне ўзаемнае. Акрамя таго, праграма дапамагае афіцыйна аформіць згоду на секс, а ў выпадку абвінавачванняў у дамаганні выкарыстоўваць яе як пацвярджэнне невінаватасці. У апісанні сказана, што кнопка «Пагадзіцца» юрыдычна абавязвае партнёра прытрымлівацца правілаў, названых у профілі карыстальніка. Сярод іх — згода на здымку, выкарыстанне сродкаў кантрацэпцыі, адсутнасць венерычных захворванняў і ўжыванне нецэнзурнай лаянкі падчас акта. Выбар кнопкі «Адмова» таксама можа быць выкарыстаны ў  рыдычных спрэчках, запэўніваюць распрацоўшчыкі.

Выданне адзначае, што на фоне гучных скандалаў, звязаных з сексуальнымі дамаганнямі, праграма можа быць асабліва актуальная.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Секс працягваюць узаконьваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».