Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Галоўнае — быць актыўным і паслядоўным на працягу ўсяго тыдня. Пастаўце мэту і дамагайцеся яе. Непажадана легкадумна раздаваць абяцанні, з іх выкананнем будзе вельмі праблематычна. Наладжвайце новыя сувязі і кантакты. Цяпер пажадана лішні раз не трапляцца на вочы начальству. Праўда, пачынаючы з серады можаце смела вылучаць канструктыўныя прапановы. У гэты ж дзень можа прыйсці цікавая інфармацыя, прыміце яе да ведама. Вашы рэальныя магчымасці могуць праясніцца толькі бліжэй да канца тыдня. У выхадныя вам будуць на рэдкасць добра ўдавацца справы, звязаныя з добраўпарадкаваннем.


ЦЯЛЕЦ. Наступны тыдзень, хутчэй за ўсё, акажацца насычаны падзеямі, а вынікі будуць залежаць ад вашых разважнасці і ўмення імгненна рэагаваць на раптоўныя змены. У панядзелак непажаданая паспешнасць у дзелавых пытаннях, галоўнымі павінны стаць акуратнасць і інтэлект. Аўторак спрыяльны для змены месца працы. Пятніца — не найлепшы дзень для падарожжаў. Пажадана праводзіць вольны час з карысцю для дома або для здароўя.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні адыходзяць у мінулае старыя крыўды і недастатковае разуменне, а праблемы, якія назапашваліся да нядаўняга часу, паступова вырашаюцца. Зможаце ўсталяваць новыя партнёрскія і любоўныя адносіны, сябры прапануюць прывабныя перспектыўныя планы, дзякуючы якім вы зможаце праявіць ва ўсім бляску прафесійнае майстэрства. Акрамя аўтарытэту, зможаце разлічваць і на пэўную фінансавую выгаду. Праца будзе паглынаць значную частку часу, але прынясе істотны прыбытак.


РАК. На гэтым тыдні могуць абвастрыцца пытанні кар'еры і ўлады, але калектыў вас падтрымае і абстаноўка на працы відавочна палепшыцца. Не бойцеся прымаць важныя рашэнні не толькі за сябе, але і за іншых. Вы адчуеце, што неабходныя начальству і калегам, але ёсць небяспека ілюзій і зорнай хваробы. Так што не вядзіцеся на ліслівасць, не ўсыпляйце сябе пахваламі навакольных. Вашы дасягненні патрабуюць пацвярджэння практыкай, і гэтая магчымасць даказаць і адстаяць свае пазіцыі з'явіцца.


ЛЕЎ. Тыдзень абяцае вялікі поспех у рэалізацыі ідэй і планаў. Адкіньце дробныя дэталі, сканцэнтруйцеся на самым галоўным, зараз вы можаце здзейсніць адчувальны крок наперад. Будзьце тактоўныя, але ў той жа час у карэктнай форме адстойвайце свае інтарэсы пры зносінах з начальствам. Ды і родным не дазваляйце садзіцца сабе на шыю.


ДЗЕВА. На працы магчымыя перагрузкі і завышаныя патрабаванні начальства да вас. Можа мець месца сітуацыя, калі давядзецца паклапаціцца пра сваю будучыню. Могуць быць змены ў прафесійнай сферы. Ці не час адправіць сваё рэзюмэ куды-небудзь яшчэ? Самы напружаны дзень тыдня — серада. Асабліва будуць дапякаць нечаканасці і спешка. Найбольш спрыяльнымі днямі стануць панядзелак і пятніца.


ШАЛІ. На гэтым тыдні не варта чакаць якіх-небудзь сур'ёзных перамен. Амбіцыі будуць спрыяць паляпшэнню фінансавага становішча і замацаванню поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Магчымы, аднак, непрадбачаныя цяжкасці, для пераадолення якіх давядзецца прыкласці пэўныя намаганні. Самы час рэалізоўваць свае задумы, а не гаварыць пра іх. Наогул менш расказвайце пра сябе, свае планы і намеры.


СКАРПІЁН. Найбольш спрыяльная рэалізацыя планаў можа чакаць у прафесійнай і службовай сферах. Вас усе будуць любіць, паважаць і слухаць. Вашы веды будуць запатрабаваныя, гумар дарэчны. Магчыма нават павышэнне па службе. Вызваляйцеся ад дакучлівых ідэй і страхаў. Не бярыце на сябе вялікі аб'ём працы, рэальна разлічвайце сілы. Зараз ідзе гарманічны перыяд, скарыстайцеся гэтым, каб больш адпачываць і займацца асабістым жыццём.


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце вырашаць пасільныя задачы, не перанапружвайцеся. Ёсць імавернасць, што патрабаванні да вашай працы могуць быць завышаныя і вы сутыкняцеся з несправядлівасцю ў адносінах да сябе з боку начальства. Аднак неўзабаве ўсё ўстане на свае месцы. У пятніцу непажадана прымаць паспешлівыя рашэнні па пераходзе на іншую працу ці яшчэ якіх кар'ерных зменах. Тыдзень спрыяльны для ўстанаўлення сяброўскіх кантактаў і завязвання карысных знаёмстваў.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні, падобна, цэнтр сусвету будзе знаходзіцца дзесьці ў непасрэднай блізкасці. Будзеце прыцягваць да сябе ўвагу і нават захопленыя погляды. Вы гатовыя адкрыць для сябе нешта новае і выгаднае ў дзелавым партнёрстве, атрымаць дапамогу і вызваленне ад мінулых даўгоў, як фінансавых, так і кармічных. Ганіце прэч няўпэўненасць і сумненне, бо надышоў ваш час, калі вы можаце многае паспець увасобіць у жыццё.


ВАДАЛІЎ. Гэты тыдзень, асабліва яго першая палова, можа прынесці бясконцыя клопаты, як на працы, так і дома. Не раз будзеце гатовыя раззлавацца, і толькі ўласцівая вам стрыманасць не дазволіць гэтага зрабіць. І цярпенне прынясе плён. Ужо пачынаючы з чацвярга новыя праекты атрымаюць дадатковы штуршок і вы яшчэ на адзін крок наблізіцеся да сваёй мэты. Няма ліха без дабра, і, што б ні адбывалася, усё — да лепшага. Паездкі і камандзіроўкі дазволяць палепшыць дабрабыт. У выхадныя добра было б пабыць у адзіноце або сярод самых блізкіх сяброў.


РЫБЫ. Сцеражыцеся паспешлівых рашэнняў. На гэтым тыдні рызыкуеце стаць ахвярай нядобрасумленнага партнёра па бізнесе ці вас аблічыць прадавец у краме. Будзьце ўважлівыя. У аўторак лепш устрымацца ад буйных пачынанняў, хоць дзень у цэлым будзе станоўчы. На чацвер пажадана не планаваць сустрэчы, ні важныя, ні тым больш непатрэбныя. У пятніцу дапамогуць такія якасці, як рашучасць і актыўнасць. У выхадныя патрэбныя новыя ўражанні, пажадана куды-небудзь з'ездзіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».