Вы тут

Вызначаны месцы з рэжымам падаткаабкладання на працягу 5 год


З першых дзён года можна скарыстацца падатковымі льготамі, прадугледжанымі Указам кіраўніка дзяржавы № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску.


Такім чынам, з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года гэтым указам прадугледжана магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з выплатай падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6 % і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці. Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад падатку на дадатковую вартасць, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

У адпаведнасці з нормамі ўказа абласнымі Саветамі дэпутатаў прыняты рашэнні аб зацвярджэнні пералікаў населеных пунктаў і тэрыторый за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў. Пералік населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне ўказа, размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання гандлю Беларусі: rt.gоv.bу ў раздзеле «Навіны».

Між іншым спецыялісты гарадской інспекцыі паведамляюць, што дзеянне ўказа не распаўсюджваецца:

  • на дробны гандаль аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
  • на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.

З падатковымі льготамі, вызначанымі ўказам, больш падрабязна можна азнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах: nаlоg.gоv.bу ў раздзеле «Растлумачэнні».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Населеныя пункты з ільготамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.