Вы тут

Ці заасфальтуюць участак дарогі каля Гарадзечна Пружанскага раёна?


У № 43 «Мясцовага самакіравання» выйшаў артыкул «Тры кіламетры шэсцьсот метраў». У ім гаварылася, што дарога, якая злучае вёску Гарадзечна Пружанскага раёна з трасай Пружаны—Брэст, можа паслужыць своеасаблівым імпульсам для развіцця ўказанай вёскі. Вядома, у тым выпадку, калі трохкіламетровы ўчастак дарогі будзе заасфальтаваны.


За гэта даўно змагаюцца і мясцовая ўлада, і грамадскасць населенага пункта. Вёска мае адносна новыя жылыя кварталы, тут узведзены сучасны жывёлагадоўчы комплекс, на тэрыторыі маюцца розныя сацыяльныя і вытворчыя аб'екты. Акрамя таго, Гарадзечна ганарыцца сваёй багатай гісторыяй. Толькі вось развіццю прыватнай ініцыятывы, на думку мясцовых жыхароў, і нават замацаванню маладых спецыялістаў зусім не спрыяе тутэйшая дарога. Куды толькі не звярталіся вяскоўцы са сваёй праблемай! З усімі прэтэндэнтамі на дэпутацкія месцы яны пачынаюць сустрэчу менавіта з дарожнага пытання.

Але час ідзе, нічога, на жаль, не мяняецца. Нядаўна, калі праблема стану мясцовых дарог чарговы раз была абазначана на самым высокім узроўні, у гарадзечненцаў зноў з'явілася надзея...

Рэдакцыя атрымала адказ з камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Брэстаблдарбуд». «Гравійны ўчастак указанай аўтамабільнай дарогі працягласцю 3,395 км ад аўтамабільнай дарогі Р-85 Слонім—Высокае да вёскі Гарадзечна Пружанскага раёна знаходзіцца на абслугоўванні Пружанскага ДРБУ № 140. Па меры неабходнасці з улікам умоў надвор'я названым ДРБУ праводзіцца яго рамонтнае прафіляванне, — гаворыцца ў пісьмовым адказе генеральнага дырэктара Сяргея ДЗЯМКО. — У цяперашні час рэалізуецца Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады (далей — праграма), зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2017 года № 699. У зацверджаным варыянце праграмы аўтамабільная дарога Н-543, пра ўчастак якой ідзе гаворка, адсутнічае.

Карэкціроўка аб'ектаў праграмы ўваходзіць у кампетэнцыю Міністэрства транспарту і камунікацый з унясеннем адпаведных змен ва ўказаную пастанову Савета Міністраў.

У выпадку ўключэння аб'екта аўтамабільная дарога Н-543 Гарадзечна—Харкі—Жабін у праграму 2018—2020 гадоў КУП «Брэстаблдарбуд» выканае ўвесь неабходны комплекс запланаваных дарожных работ».

Загаловак у газеце: Спачатку праграма, потым дарога

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?