Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Савет Рэспублікі наведала пасол Ісландыі

Перспектывы рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм абмяркоўвалі ў Савеце Рэспублікі на сустрэчы старшыні верхняй палаты парламента Міхаіла МЯСНІКОВІЧА з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісландыі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Сігрыдур Берглінд Асгейрсдоцір.

На сустрэчы разглядаліся пытанні гандлёва-эканамічнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівую ўвагу бакі надалі перспектывам пашырэння партнёрства ў сферы турызму, магчымасцям рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм. У якасці перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння пазначаны ІT-тэхналогіі, гідраэнергетыка, экалогія.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў важнае значэнне парламенцкага супрацоўніцтва для ўмацавання двухбаковых сувязяў і агучыў парламенцкай дэлегацыі Ісландыі запрашэнне наведаць з візітам Беларусь. У сваю чаргу пасол падзякавала за цёплы прыём і выказала ўпэўненасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі і Ісландыі.


Займець сваю ВНУ. З такой просьбай да Мар'яны Шчоткінай звярнуліся бабруйчане

Мар'яна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, правяла асабісты прыём грамадзян у Бабруйску. Падчас прыёму было зададзена шмат пытанняў як прыватнага, так і грамадскага значэння. Яны датычыліся працаўладкавання, назначэння пенсій, рамонту жылля і нават унясення змяненняў у заканадаўства. Таксама на прыёме мясцовыя жыхары прапанавалі адкрыць у Бабруйску вышэйшую навучальную ўстанову — па падтрымку ад выбаршчыкаў Бабруйскага раёна да віцэ-спікера верхняй палаты парламента звярнуўся дэпутат мясцовага райсавета Дзяніс Прышчэпа.

Паводле яго слоў, пасля закрыцця ў 2017 годзе ў Бабруйску філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (працаваў у горадзе 20 гадоў) жыхары раёна неаднаразова звярталіся да яго з просьбай аб стварэнні ў горадзе вышэйшай навучальнай установы або рэанімацыі філіяла БДЭУ. «На думку мясцовых жыхароў, такі буйны прамысловы і культурны цэнтр, як Бабруйск, павінен мець свой сучасны адукацыйны цэнтр, дзе моладзь магла б атрымліваць годную адукацыю. Гэта прыпыніла б адток таленавітых, адораных дзяцей з горада і раёна, да таго ж не ўсе бацькі здольныя сёння аплаціць вучобу і ўтрыманне дзяцей у іншым горадзе, а тым больш у Мінску», — выказаў меркаванне выбаршчыкаў Дзяніс Прышчэпа.

На думку Мар'яны Шчоткінай, закрыццё ў Бабруйску філіяла БДЭУ яшчэ не значыць, што бабруйчане пазбавіліся магчымасці атрымліваць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. «Не зусім правільна ўзнімаць пытанне, калі яно ўжо вырашана, прычым вырашана абгрунтавана, — заўважыла сенатар. — 95 % студэнтаў філіяла выказаліся за тое, каб вучыцца ў сталіцы, і туды пераехалі, ды і ўзровень выкладання ў Бабруйску пакідаў жадаць лепшага».

Вядома, у горадзе шмат горадаўтваральных прадпрыемстваў рэспубліканскага значэння, якім патрэбныя высокакваліфікаваныя спецыялісты, і іх можна было б рыхтаваць на месцы. «Таму мы дамовіліся, што мясцовыя ўлады збяруць зацікаўленых, выпрацуюць прапановы, якім чынам яны гэта бачаць. Перш за ўсё, у горадзе павінен быць моцны прафесарска-выкладчыцкі склад, таму трэба стварыць умовы і яго прыцягнуць, каб гэтыя людзі жылі і працавалі ў Бабруйску. Таксама трэба вызначыцца, у якім кірунку працаваць, каб забяспечыць патрэбнасці горада ў спецыялістах», — лічыць Мар'яна Шчоткіна.


У Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў адбылася нарада

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір ПАНЦЮХОЎ правёў нараду ў Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў. Яе галоўнай тэмай стала пытанне правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі 18 лютага. У Магілёўскай вобласці ўтворана 2556 выбарчых акруг.

Таксама Уладзімір Панцюхоў наведаў Тэхналагічны парк «Магілёў» з мэтай падрыхтоўкі пасяджэння секцыі «Лічбавая эканоміка: супрацоўніцтва рэгіёнаў, стан і перспектывы», якое адбудзецца ў межах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што зладзяць напрыканцы верасня гэтага года.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Чырвонаармейская, 9

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».