Вы тут

Кіроўца адабраў у мінака тэлефон


У сталіцы да праваахоўнікаў звярнуўся мінчанін з заявай, што невядомы мужчына адкрыта з выкарыстаннем гвалту скраў у яго мабільны тэлефон іPhone 5S.


Пацярпелы расказаў, што ў двары дома па вуліцы Слабодскай убачыў аўтамабіль Пежо, кіроўца якога паводзіў сябе неадэкватна — хаатычна рухаўся па праезнай частцы, заязджаў на бардзюры і тратуар. Мяркуючы, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, мінак стаў здымаць дзеянні кіроўцы на тэлефон, пры гэтым пераконваючы маладога чалавека заглушыць рухавік і пакінуць салон машыны. Аднак апошняму гэта не спадабалася, і ён накінуўся на грамадзяніна з кулакамі. Падчас барацьбы ў мужчыны з кішэні выпаў тэлефон. Кіроўца падхапіў яго і знік у невядомым напрамку, пакінуўшы незачынены аўтамабіль.

Па гарачых слядах уладальнік машыны быў затрыманы. Ён расказаў, што ў той дзень прыехаў у госці да сяброўкі, аднак дзяўчына адмовілася сустракацца з ім. Расстроены малады чалавек купіў дзве двухлітровыя бутэлькі піва і выпіў іх у салоне аўто. Пасля чаго стаў ездзіць па вуліцы, пакуль у яго не ўзнік канфлікт з мужчынам, які здымаў яго на камеру.

Па інфармацыі Маскоўскага РУУС г. Мінска, затрыманы 1989 г.н., не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, а ў 2016 годзе быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. У крыві кіроўцы выяўлены 2,6 праміле алкаголю. Заведзена крымінальная справа за грабеж, мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.