Вы тут

III з'езд «Белай Русі» прайшоў сёння ў Мінску


Генадзь Давыдзька абраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Такое рашэнне аднагалосна прыняў сёння Рэспубліканскі савет грамадскага аб'яднання.



Пасыл для пераўтварэння "Белай Русі" ў партыю пакуль не паспеў. Такое меркаванне сёння па выніках III з'езда РГА "Белая Русь" журналістам выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

Як адзначыла Наталля Качанава, "Белая Русь" ці нейкая іншая грамадская арганізацыя стане партыяй тады, калі гэта будзе трэба людзям, сябрам гэтай арганізацыі. "Калі будзе пасыл, неабходнасць у гэтым, і яна наспее, тады і магчыма будзе стварэнне партыі", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. "Пакуль такога мы не ўбачылі і не пачулі. Значыць, пакуль не час", - сказала яна.

Ацэньваючы вынікі працы "Белай Русі" за папярэднюю пяцігодку, Наталля Качанава падкрэсліла, што арганізацыя прырасла колькасна, паспяхова вырашала пастаўленыя перад ёй задачы. У якасці прыкладу яна прывяла грамадскія прыёмныя, назваўшы іх знакавым і значным праектам.

Закранаючы перспектывы грамадскага аб'яднання, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што многія з іх былі пазначаныя на з'ездзе членамі "Белай Русі". У іх ліку задачы па працы з моладдзю. У гэтым кірунку "Белая Русь" мае намер больш цесна супрацоўнічаць з маладзёжнымі арганізацыямі. Наталля Качанава звярнула ўвагу, што "Белая Русь" - гэта таксама і добры кадравы рэзерв для вертыкалі ўлады.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта згадала і пытанні, звязаныя з працай на міжнароднай арэне, куды грамадскаму аб'яднанню, па яе словах, трэба выходзіць. "У краіне грамадскае аб'яднанне сябе зарэкамендавала. Сёння гэтую арганізацыю прызнала і міжнародная супольнасць", - сказала Наталля Качанава.

Яна адзначыла важнасць таго, што "Белая Русь", і на з'ездзе гэта гучала неаднаразова, гарантуе падтрымку сацыяльнай палітыкі дзяржавы. "Гэта клопат аб кожным чалавеку, кожным грамадзяніне нашай краіны, яго будучыні", - рэзюмавала Наталля Качанава.


ІІІ з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" па выніках сваёй работы вызначыў прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці аб'яднання на будучую пяцігодку.

З'езд РГА "Белая Русь" прызнаў работу грамадскага аб'яднання ў 2012-2017 гадах здавальняючай. Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці "Белай Русі" на будучы перыяд вырашана лічыць забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, развіццё грамадзянскай супольнасці, стымуляванне грамадскай і грамадзянскай актыўнасці праз узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады на адносінах канструктыўнага супрацоўніцтва.

Аб'яднанне будзе значную ўвагу ўдзяляць кансалідацыі грамадства на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця краіны, правядзенню маніторынгу грамадскай думкі па важнейшых пытаннях развіцця грамадства. Свае намаганні "Белая Русь" таксама сканцэнтруе на экспертызе законапраектаў і грамадскім кантролі, падтрымцы народнага прадпрымальніцтва.

Акрамя таго, будзе актыўна праводзіцца работа па выяўленні найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане актывістаў, работа па іх вылучэнні на кіруючыя пасады ў розных галінах народнай гаспадаркі. Звернуць увагу і на фарміраванне пераемнасці ў грамадска-палітычнай рабоце з моладдзю праз умацаванне супрацоўніцтва і выпрацоўку механізмаў узаемадзеяння з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

У "Белай Русі" лічаць важным развіваць публічную дыпламатыю, фарміраваць спрыяльнае грамадскае меркаванне аб краіне за мяжой. Умацаванне раённага звяна, нарошчванне палітычнага вопыту членаў аб'яднання - яшчэ адна з заяўленых задач арганізацыі.

Па выніках ІІІ з'езда зацверджаны новыя рэдакцыі статута і праграмы РГА "Белая Русь", выбраны рэспубліканскі савет і цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія грамадскага аб'яднання.


Сёння сваю работу пачаў ІІІ З'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Яго дэлегатам і ўдзельнікам прывітанне накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

«З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб'ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, — адзначыў Прэзідэнт. — Створаная па народнай ініцыятыве, «Белая Русь» стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным са слупоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны. Ваша цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і работа з рознымі слаямі насельніцтва дапамагаюць забяспечваць паспяховае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і надалей аўтарытэт, роля гэтага аб'яднання няўхільна будуць узрастаць. Кіраўнік дзяржавы пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам з'езда плённай працы і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Загаловак у газеце: Грамадскае ядро краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.