Вы тут

Памёр былы міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Улашчык


Памёр былы міністр аховы здароўя Беларусі акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Улашчык, паведамілі ў прэс-службе Акадэміі навук Беларусі.


"Беларуская навука панесла цяжкую страту: 17 студзеня 2018 года на 75-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны і арганізатар навукі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Улашчык", - адзначылі ў прэс-службе.

Уладзімір Сяргеевіч Улашчык зрабіў значны ўнёсак у развіццё айчыннай сістэмы аховы здароўя. У 1983-1986 гадах ён працаваў намеснікам міністра і начальнікам IV галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1986-1993 гадах - міністр аховы здароўя Беларусі. "У вельмі складаных умовах эканамічнага крызісу і наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС яму ўдалося забяспечыць годнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, палепшыць стан сельскай аховы здароўя і значна абнавіць яго матэрыяльна-тэхнічную базу, актыўна ўкараняць новыя дыягнастычныя тэхналогіі, павысіць эфектыўнасць медыцынскай навукі, пашырыць будаўніцтва і рэканструкцыю лячэбна прафілактычных і санаторна-курортных устаноў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

У 2005-2010 гадах Уладзімір Улашчык працаваў дырэктарам Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. З 2010 года - кіраўнік аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

Уладзімір Улашчык - вядомы вучоны ў галіне фізічнай медыцыны і медыцынскага прыборабудавання. Яго навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам фізічнай медыцыны, медыцынскай і біялагічнай фізікі. Ён вёў вялікую навукова-арганізацыйную работу, з'яўляўся старшынёй Беларускага навукова-медыцынскага грамадства фізіятэрапеўтаў і курартолагаў, членам рэдкалегіі шасці айчынных і пяці замежных часопісаў, кіраўніком Беларускага прадстаўніцтва Міжнароднага адукацыйнага цэнтра натуральных навук ЮНЕСКА, ганаровым членам і доктарам шэрагу ўніверсітэтаў і грамадскіх акадэмій, замежных таварыстваў па фізічнай медыцыне і рэабілітацыі, членам экспертнага савета ВАК, старшынёй Рэспубліканскай камісіі па атэстацыі санаторна-курортных устаноў.

Уладзімір Сяргеевіч больш за 25 гадоў узначальваў кафедру фізіятэрапіі і курорталогіі БелМАПА, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1996). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, НАН Беларусі, знакам "Выдатнік аховы здароўя СССР", знакам "Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь".

"Уладзімір Улашчык - аўтар больш як 600 навуковых прац, у тым ліку 40 манаграфій, падручнікаў і кіраўніцтваў, больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва і патэнтаў. Ім створана беларуская навуковая фізіятэрапеўтычная школа. Ён падрыхтаваў 12 дактароў і 45 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук і больш як 5 тыс. лекараў-фізіятэрапеўтаў і курартолагаў ", - распавялі ў НАН.

Развітанне з акадэмікам Уладзімірам Улашчык пачнецца 20 студзеня ў 11.00 у Вялікім канферэнц-зале НАН Беларусі. Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў 12.00.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.