Вы тут

Калі прадзед — Герой


Невядомыя факты з біяграфіі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны дапамаглі высветліць сучасныя тэхналогіі.

Мой прадзед, Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Іванавіч Лугаўской, нарадзіўся ў 1918 годзе ў Віцебску. З самага дзяцінства ён захапляўся самалётамі, нават займаўся ў аэраклубе. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, але любоў да паветра прымусіла юнака скончыць знакамітую Чкалаўскую школу пілотаў, якая была размешчана ў Арэнбургу.


е­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за Дзміт­рый ЛУ­ГАЎ­СКОЙ.

Неверагодна, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны мой прадзед, абараняючы сваю радзіму, здзейсніў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 фашысцкіх танкаў, 26 гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з войскамі і грузам. Вайна скончылася, а Дзмітрый Іванавіч застаўся служыць у авіяцыі камандзірам знішчальнага авіяпалка рэактыўнай авіяцыі. У адстаўку выйшаў у званні палкоўніка, здабыўшы мноства ўзнагарод: ордэны Чырвонага Сцяга, Леніна, двойчы — Чырвонай Зоркі, меў і ордэн Аляксандра Неўскага, атрымаць які ў той час мог толькі адважны воін з каманднага саставу.

Я шмат чула аб прадзедавых подзвігах, але недастаткова. Падрабязнасці вырашыла высветліць з дапамогай сайта «Памяць Народа», дзе сабрана інфармацыя аб героях Вялікай Айчыннай вайны. Увёўшы ў пошуку імя, прозвішча і імя па бацьку майго продка, я цярпліва чакала вынікаў. У тую ж секунду сайт выдаў мне 29 дакументаў, якія з цікавасцю пачала вывучаць.

«За выдатнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі на Закаўказскім і Паўночнакаўказкім франтах...», — гэтыя словы выклікалі прыемную цеплыню ў маім сэрцы, а ўсведамленне таго, што подзвігі майго прадзеда ацэнены найвышэйшай узнагародай, не магло не радаваць. З кожным дакументам, які мне трапляўся на вочы, мяняецца яго воінскае званне: радавы, старшына, лейтэнант, старшы лейтэнант. Гонар проста перапаўняў. У тую ж секунду я вельмі пашкадавала, што не ведала гэтага чалавека асабіста.

Па аповедах майго дзядулі Леаніда, прадзед быў вельмі клапатлівы чалавек, любіў сям'ю. «Памятаецца, як бацька браў нас з братам на паляванне, і пакуль ён выглядваў качак, мы з Алегам захапляліся яго майстэрствам, — расказвае сын Героя. — А калі разам хадзілі ў грыбы, то яму проста не было роўных».

Усё жыццё Дзмітрыя Лугаўскога было звязана з Ваенна-паветранымі сіламі. Больш за авіяцыю ён любіў толькі сваю сям'ю. Пасля таго, як выйшаў у адстаўку, навучэнцы многіх школ атрымалі магчымасць пачуць пра вайну з першых вуснаў. Памёр Дзмітрый Іванавіч у маі 1988 года ва ўзросце 70 гадоў: пажыць даўжэй не дало здароўе, падарванае Вялікай Айчыннай.

Тым, хто таксама зацікавіўся гісторыяй сваіх продкаў, рэкамендую скарыстацца электроннымі дакументамі, выкладзенымі ў сеціва Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Інфармацыя, змешчаная на сайтах pamyat-naroda.ru, podvіgnaroda.ru або obd-memorіal.ru, абавязкова задаволіць вашу цікаўнасць ці проста стане прыемнай навіной для кожнага, хто вывучае гісторыю свайго роду.

Настасся СУРЫНАВА, вучаніца 10 «А» класа гімназіі № 8 г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».