Вы тут

Днямі ў сценах рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш прызоў


Лёс іх, як заўжды, вырашалі госці — педагог-арганізатар сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» Таццяна Віктараўна Камчыц і інструктар РУП «Белсаюздрук» Зоя Іванаўна Санковіч (на здымку).


Яны ж, падпісчыцы «Звязды», мелі магчымасць пераканацца, што ўсе дасланыя ў рэдакцыю карткі зарэгістраваны, размеркаваны па абласцях і асобна па горадзе Мінску. А галоўнае, што ўсе яны, так бы мовіць, прайшлі праз чароўны звяздоўскі капялюш, з якога па чарзе трэба было выцягнуць шчаслівыя.

Па традыцыі гэту ганаровую місію рэдакцыя таксама давярае гасцям — падпісчыкам, дзелавым партнёрам.

Такім чынам, з лёгкай рукі Таццяны Віктараўны і Зоі Іванаўны мікрахвалевую печку Horіzont выйгралі:

  • Пётр Сцяпанавіч КОЎШЫК, в. Галы Бор Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Ала Мікалаеўна ПРАКАПНЁВА, г. Віцебск;
  • Наталля Генадзеўна КАВАЛЕНКА, в. Ламавічы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Ірына Канстанцінаўна КУНЦЭВІЧ, в. Дубно Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Зоя Іванаўна САМЕЦ, г. Клічаў Магілёўскай вобласці;
  • Фёдар Фёдаравіч ВАСІЛЕЎСКІ, в. Гушчына Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;
  • Галіна Станіславаўна САРАГАВЕЦ, г. Мінск.

Суперпрыз — пліту газавую Gefest — выйграла Людміла Баляславаўна РОМАН з в. Камень Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў! Тым жа, каго ўдача гэтым разам абмінула, скажам: вы не выйгралі? Але ж нічога і не прайгралі, бо да кожнага, хто падпісаўся, пяць разоў на тыдзень будзе прыходзіць (без перабольшвання, відаць) родная газета...

У пацвярджэнне — маленькі штрых: надоечы адна з падпісчыц «Звязды» паскардзілася, што не можа купіць галёшы... Другая, прачытаўшы пра гэта ў газеце, удакладніла адрас, каб выслаць першай патрэбны абутак.

Так што час падарункаў працягваецца, і далучыцца да іх атрымальнікаў альбо адпраўнікоў да чытачоў-падпісчыкаў «Звязды» сапраўды ніколі не позна.


Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «Звяздоўскія» падарункі для вашых пачастункаў» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 28.11.2017 г. (пасведчанне № 3164) і праводзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 снежня па 31 сакавіка 2017 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або першае паўгоддзе 2017 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 302 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 337 44 04.

Загаловак у газеце: Каляды скончыліся, час падарункаў — не!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.