Вы тут

У Магілёве пачалі курсіраваць электробусы


Гэтыя дзве кітайскія машыны адразу атрымалі імёны па назвах гарадоў, якія пасябравалі, — «Чанша» і «Магілёў». Учора яны правезлі першых пасажыраў па цэнтральнай вуліцы Магілёва Першамайскай — ад плошчы Славы да чыгуначнага вакзала.


Элегантныя на выгляд машыны, створаныя ў Кітаі з прымяненнем вядучых тэхналогій, былі перададзены ў дар Магілёву ў гонар яго 750-годдзя. Цяпер яны будуць курсіраваць на тралейбусным маршруце № 4 паміж чыгуначным вакзалам і пасёлкам Любуж. Спецыялісты адзначаюць, што разавай зарадкі электробуса хапае на 200 кіламетраў руху. Агульная ўмяшчальнасць аўтобуса — 83 месцы. Рухаецца ён вельмі плаўна і амаль бясшумна. У салоне ёсць відэакамеры з вывадам карцінкі на экран у кабіне кіроўцы.

— Я быў вельмі рады наведаць Магілёў і паўдзельнічаць у запуску нашай тэхнікі, — паведаміў на ўрачыстай цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін. — Зараз адносіны паміж Кітаем і Беларуссю — у лепшым развіцці. Прэзідэнты нашых краін надаюць гэтаму вялікую ўвагу. Вельмі важна супрацоўнічаць рэгіёнамі. Правінцыя Хунань і Магілёўская вобласць змаглі наладзіць паміж сабой цеснае супрацоўніцтва.

Мэр Магілёва Уладзімір Цумараў адзначыў, што заўсёды прыемна атрымліваць такія падарункі.

— Сяброўства з кітайскім горадам Чанша пачалося летась, — адзначыў ён. — Летам у рамках святкавання 750-годдзя Магілёва быў падпісаны дагавор аб устанаўленні партнёрскіх узаемавыгадных адносінаў. Мы прыкладзём максімум намаганняў, каб усе прапісаныя там пункты былі рэалізаваныя.

Акрамя электробусаў Магілёў атрымаў ад кітайскага боку яшчэ восем індывідуальных домікаў. Да Дня горада плануецца пабудаваць неабходныя інжынерныя сеткі і сабраць гэтыя дамы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Першыя электробусы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.