Вы тут

Турцыя фактычна пачала аперацыю ў сірыйскім Афрыне


Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заявіў сёння, што аперацыя УС рэспублікі ў сірыйскім раёне Афрын фактычна пачалася.


"Антытэрарыстычная аперацыя ў Африне фактычна пачалася", - цытуе Эрдагана Анаталійскае агенцтва. Турэцкі лідар выступаў у правінцыі Кютах'я.

Таіп Эрдаган таксама зноў раскрытыкаваў аказваемую ЗША падтрымку сірыйскім курдам з партыі "Дэмакратычны саюз" (ДС) і атрадаў "Сіл народнай самаабароны" (СНС). Паводле яго слоў, "Захад павінен усвядоміць, што Турцыя - гэта саюзнік, з якім трэба лічыцца і супрацоўнічаць у рэгіёне".

Раней, 19 студзеня, міністр абароны Турцыі Нурэтцін Джаніклі заявіў у эфіры тэлеканала "А хабер", што аперацыя УС Турцыі ў Афрыне "дэ-факта пачалася з артылерыйскіх абстрэлаў".

Анкара лічыць ДС і СНС сірыйскім адгалінаваннем Рабочай партыі Курдыстана, прызнанай у Турцыі тэрарыстычнай арганізацыяй. УС Турцыі перакінулі 16 студзеня каля 10 танкаў да граніцы з Сірыяй. Паводле даных тэлеканала "Хабер цюрк", у турэцкім пагранічным рэгіёне раней праводзілася мабілізацыя. У Афрыне пражывае каля 1,5 млн сірыйскіх курдаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».