Вы тут

У Магілёве кіроўца BMW збіў трох чалавек каля аўтобуснага прыпынку


У Магілёве кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і збіў трох чалавек каля аўтобуснага прыпынку, паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўген Жылінскі.


"Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і каля аўтобуснага прыпынку зачапіў трох чалавек", - распавёў Яўген Жылінскі. Ён удакладніў, што загінулых няма.

Аварыя адбылася пасля 15.00. Людзі стаялі не на самом прыпынку, а побач. Пацярпелыя зараз у бальніцы, іх аглядаюць урачы. Адзін з іх атрымаў нязначныя траўмы. "Хлопец нават паехаў у бальніцу на аўтобусе, хутка вернецца назад, на месца здарэння", - растлумачыў Яўген Жылінскі.

З-за чаго кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем, пакуль невядома. "Прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ установіць следства. Але складаных умоў надвор'я няма, асфальт адкрыты", - адзначыў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.