Вы тут

Летась у Кітаі нарадзілася 17,2 млн дзяцей


У 2017-м у Кітаі ўсебакова рэализоўвалася палітыка “двух дзяцей”, паступова выяўляецца эфект ад прынятых мер, у развіцці насельніцтва назіраецца станоўчая тэндэнцыя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Паводле статыстычных дадзеных, апублікаваным Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, згодна з выбарковым даследаваннем, колькасць нованароджаных за ўвесь 2017 год склала 17,23 млн., што на 630 тыс. чалавек менш у параўнанні з 2016 годам. Прадстаўнік асноўнага ўпраўлення па кантролі нараджальнасці Дзяржаўнага камітэта Кітая па справах аховы здароўя і планавага дзетараджэння адзначыў, што пад уплывам комплексных фактараў, а менавіта скарачэння колькасці жанчын дзетароднага ўзросту і позняга заключэння шлюбу, у 2017 годзе колькасць нованароджаных знізілася ў параўнанні з годам раней, аднак па-ранейшаму знаходзіцца на адносна высокім узроўні, вышэй, чым у перыяд 12-й пяцігодкі. 

Доля другіх дзяцей пастаянна расце - летась дасягнула 51%, што на 5 працэнтных  пунктаў вышэй у параўнанні з 2016 годам. Прапорцыя нараджэнняў першага дзіцяці склала 42%, што на 5 працэнтных  пунктаў ніжэй у параўнанні з годам раней. Адначасова з гэтым, прыкметней стала сувязь паміж жаданнем заводзіць дзяцей і эканамічнымі і грамадскімі фактарамі. Паводле даследавання, сярод прычын таго, чаму людзі не хочуць мець больш дзяцей, - высокі кошт выхавання, недахоп паслуг па нагляду за дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».