Вы тут

40 мільярдаў пасылак


Даставілі летась кітайскія кур'ерскія фірмы.


Летась кітайскія кур'ерскія фірмы даставілі 40 млрд пасылак з павелічэннем паказчыка на 28 працэнтаў у гадавым выражэнні, заявіла нацыянальная паштовая служба, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Паводле звестак Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення, агульны аб'ём паштовых аперацый дасягнуў 976 млрд юаняў (150 млрд долараў), павялічыўшыся на 32 працэнтаў у гадавым вылічэнні, з павелічэннем прыбытку на 23,5 працэнтаў. Хоць кур'еры дастаўлялі летась больш за 100 млн адпраўленняў кожны дзень, каэфіцыент задаволенасці кліентаў склаў 75,7 працэнта, падняўшыся ўсяго толькі на адзін пункт у параўнанні з 2016 годам. 

Паштовая інфраструктура пастаянна пашыраецца, аб чым сведчыць будаўніцтва больш за 1000 цэнтраў захоўвання і дастаўкі. Такія тэхналогіі ў сферы захоўвання і дастаўкі, як склады без персаналу, дроны і беспілотныя аўтамабілі даказалі сваю эфектыўнасць. Сектар дастаўкі адыграе важную ролю ў барацьбе з беднасцю ў рамках 900 праектаў, дапамагаючы сялянам прадаваць сваю прадукцыю.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.