Вы тут

У Мінску на паўдня адкрыюць новую кавярню: у меню сняданкі за 5 рублёў


Першая кавярня ў фармаце pop-up - «з'явіўся і знік» - адкрыецца 25 студзеня ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, паведамілі арганізатары.


Фота: racionika.ru

У наведвальнікаў будзе ўсяго адзін дзень, дакладней час да абеду, каб рассмакаваць дзевяць відаў лёгкага сняданку. Установа прапрацуе з 9:00 да 14:00. Любы сэт плюс кава ці чай з малінавым варэннем і лёгкі ёгурт будуць каштаваць роўна 5 рублёў. Зарэзерваваць столік можна тут.

Разам са стравай можна выбраць і цікавага суразмоўцу. Побач з вамі снедаць і адказваць на пытанні будуць гімнастка Меліціна Станюта, мастакі Ніка Сандрас і Міця Післяк, аб бізнесе і мацярынстве гатовыя пагаварыць Святлана Зэрэ і Юлія Кур'ян, пра музыку і кіно - рэдактары вядучых СМІ краіны. Вядомыя беларусы з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне, таму што ўпэўнены: рэгулярна снедаць лёгка і карысна.

Установа будзе працаваць паўдня на першым паверсе ТРЦ Galleria Minsk.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.