Вы тут

Тры міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску 23-25 студзеня


Служба занятасці Мінска правядзе тры міні-кірмашы вакансій 23-25 ​​студзеня, паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Першае мерапрыемства адбудзецца 23 студзеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (пр.Любімава, 14). Свае прапановы прадставяць РУП "Белэнергабуд" і яслі-сад №336.

24 студзеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №1 (вул.Я.Коласа, 69) суіскальнікі працоўных месцаў змогуць азнаёміцца ​​з наяўнымі вакансіямі дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння", ЗАТ "Фабрыка галаўных убораў "Людміла", РУП "Белэнергабуд", МЗХ ЗАТ "Атлант".

У аддзеле абслугоўвання грамадзян №3 (вул. Шчарбакова, 32) міні-кірмаш пройдзе 25 студзеня. У ім прымуць удзел прадстаўнікі ААТ "Заводскі Райхарчгандаль", РУП "Белпошта".

Мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00, на іх суіскальнікі працоўных месцаў змогуць даведацца аб наяўнасці вакансій, умовах працы і яе аплаце, пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання, атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».