Вы тут

За ўвесь снежань сонца над Мінскам свяціла крыху больш за 10 гадзін


У снежні 2017 года сонца свяціла над Мінскам крыху больш за 10 гадзін, паведамілі у Белгідрамеце.


За ўвесь снежань працягласць сонечнага ззяння склала 10 гадзін і 24 хвіліны. Для параўнання: у снежні 2016 года за ўвесь месяц мінчане бачылі сонца 18 гадзін 48 хвілін.

У Белгідрамеце растлумачылі, што максімальная магчымая працягласць сонечнага ззяння ў сталіцы ў снежні 233 гадзіны. Але гэта атрымаецца толькі ў тым выпадку, калі сонца будзе свяціць ад усходу да заходу. Безумоўна, у нас такіх умоў няма.

Затое ў параўнанні з Масквой Мінск у пачатку зімы быў сонечным горадам. У снежні 2017 года сонца над расійскай сталіцай свяціла ўсяго шэсць хвілін, паведамляе РБК са спасылкай на дырэктара Гідраметцэнтра Расіі Рамана Вільфанда. І гэты месяц у гісторыі Масквы стаў самым цёмным за ўсю гісторыю назіранняў сіноптыкаў.

Цікава, што калі паглядзець дадзеныя па Мінску з 2009 па 2013 гады на рэсурсе Weather Underground, дзе захоўваюцца дадзеныя аб надвор'і ў аэрапортах па ўсім свеце. то аказваецца, што за гэтыя пяць гадоў у Мінску было ў сярэднім 2404 сонечныя гадзіны. Пры чым за гэты перыяд больш сонечных гадзін у сярэднім у годзе было ў Стакгольме (3803), у Рызе (2738), а менш, напрыклад, у Лондане (2200), Вільні (1644) і Манрэалі (778).

Наталля Касцюкевіч, ТUТ.BY

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?