Вы тут

БРСМ дае старт рэспубліканскай акцыі "#Моладзь вырашае!"


22 студзеня Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" абвесціць пра старт рэспубліканскай акцыі "#Моладзь вырашае!", прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання.


Ініцыятыву Мінскай гарадской арганізацыі ГА "БРСМ" па збору прапаноў для будучых дэпутатаў падтрымалі рэгіёны. І цяпер не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй Беларусі кожны ахвотны выбаршчык зможа напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам, накіраваўшы іх у спецыяльныя скрыні, устаноўленыя ў месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.

Мерапрыемствы акцыі "#Моладзь вырашае!" пройдуць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўсіх рэгіёнах краіны па 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў пажаданні простых беларусаў моладзь уручыць народным абраннікам.

Плануецца, што ў дзень старту рэспубліканскай акцыі толькі ў Мінскай вобласці пройдзе каля 130 маладзёжных мерапрыемстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.