Вы тут

Пройдзе восьмы адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па брэйк-дансе


Дом брэйк-данса “Hunters” і маладзёжны цэнтр вулічнай культуры і спорту “ProКач” прадстаўляюць 8-ы адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па брэйк-дансе “NBC 2018”. 26-27 студзеня Мінск прымае гасцей з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі і Узбекістана, а таксама майстроў вулічнага танца з усёй Беларусі.


Восьмы адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь пройдзе пад статусам “Гранд Фінал!” Пераможцы не толькі з гонарам будуць насіць званне “наймацнейшага”, але і атрымаюць права прадставіць сваю краіну на Сусветным фінале ў Лілі (Францыя, 24 лютага).

Больш за 400 удзельнікаў, каля 1000 гледачоў прыме артпрастора “ОК16” (вул. Кастрычніцкая,16).  Два дні гарачых танцавальных баталій не пакінуць нікога абыякавым і падштурхнуць да актыўнага і здаровага ладу жыцця, абяцаюць арганізатары мерапрыемства.

Тытулаваныя і вопытныя суддзі вызначаць наймацнейшага ў намінацыях: сола дзеці да 12 гадоў; сола профі; каманды 8 на 8.

26 студзеня — дзень адбораў. Час: 16.00 — 21.00.

27 студзеня — асноўны дзень. Час: 17.00 — 20.30.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».