Вы тут

У Магілёве канфіскавалі партыю нелегальнай спіртазмяшчальнай вадкасці


— Падчас абследавання складскога памяшкання магілёўскага таварыства з абмежаванай адказнасцю было выяўлена 6350 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці шклоачышчальніка расійскага паходжання. Прадукцыя агульным коштам больш чым на 5 тысяч рублёў утрымлівалася ў 5-літровых ПЭТ-бутэльках і не была прамаркіравана ідэнтыфікаванымі знакамі Рэспублікі Беларусь, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

Як хутка высветлілася, прадукцыя прызначалася для далейшага нелегальнага перапродажу праз «гандлёвыя пункты» на аўтамабільным рынку. Вадкасць канфіскаваная, парушальніку пагражае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару або без канфіскацыі (артыкул 12.35 КоАП Рэспублікі Беларусь).

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Вывелі на чыстую ваду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».