Вы тут

Дзяўчына абаранялася бутэлькай


У сталічную міліцыю пазваніла дзяўчына, якая паведаміла, што на яе напаў невядомы мужчына. Атрымаўшы адпор, зламыснік забраў дамскую сумачку пацярпелай і збег.


Прыкметы падазраванага тут жа перадалі ўсім міліцэйскім нарадам. Рухаючыся на аўтамабілі па вуліцы Прытыцкага, праваахоўнікі заўважылі мужчыну, які ішоў шпаркім крокам. Падазрэнні выклікалі запэцканае адзенне і надзетая навыварат куртка. Мужчыну даставілі ў міліцыю. Было ўстаноўлена, што гэта і ёсць нападнік — 34-гадовы непрацуючы мінчанін. Ён заўважыў пацярпелую на прыпынку, пайшоў за ёй і на малаасветленым участку накінуўся ззаду, паваліў на зямлю і паспрабаваў здзейсніць гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Аднак дзяўчына не разгубілася і аказала актыўнае супраціўленне. Пад руку на зямлі ёй трапіла бутэлька, якой яна ўдарыла мужчыну. Пасля чаго той і збег, прыхапіўшы сумачку ахвяры. Як паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска, таксама было ўстаноўлена, што затрыманы можа мець дачыненне да кватэрнага крадзяжу, здзейсненага ў доме па вуліцы Прытыцкага. Заведзены крымінальныя справы за грабеж, крадзеж і спробу гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару. Раней мінчанін неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.