Вы тут

У сераду чакаецца да 18 марозу


Дзякуючы антыцыклону першая палова тыдня ў Беларусі будзе халодная, але маразы доўга не затрымаюцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Ужо з сярэдзіны тыдня надвор'е пачне мяняцца, атлантычныя цыклоны, ссоўваючыся па поўначы Еўропы, пачнуць выносіць на кантынент цёплае паветра. Тэмпературны фон павысіцца, але надвор'е пагоршыцца. Нас чакаюць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, галалёдныя з'явы і туманы.


А сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра прагназуецца ад мінус 5 да мінус 11 градусаў. І ў сераду ўначы будзе марозна і ў асноўным без ападкаў. Раніцай і днём атмасферныя франты абумовяць у заходніх і цэнтральных раёнах краіны кароткачасовы снег, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — мокры снег з дажджом, чакаецца галалёд. Месцамі згусцяцца туманы, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 10—16 марозу, пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да мінус 18 градусаў. Удзень будзе 3—9 марозу. У заходніх раёнах краіны маразы ўначы аслабеюць да мінус 8—9 градусаў, удзень тэмпература павысіцца да мінус 2 — плюс 1 градуса.

Надвор'е пачне мяняцца ў чацвер. У гэты дзень атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе 3—8 марозу, па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 10 градусаў, у заходніх раёнах начная тэмпература будзе каля нуля. Днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Кароткачасовая адліга працягнецца і ў пятніцу. Так 26 студзеня, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег, дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 7—10 марозу. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Зімовыя шалі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.