Вы тут

Шэраг сустрэч адбыўся ў беларускім парламенце


Беларусь станоўча ацэньвае работу Міжпарламенцкай асамблеі СНД

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з часова выконваючым абавязкі генеральнага сакратара — кіраўніка Сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД Сяргеем Антуф'евым.

«Мы ў Беларусі станоўча ацэньваем работу Міжпарламенцкай асамблеі СНД, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — У сувязі з гэтым, магчыма, вытлумачальная пэўная крытыка на адрас гэтай арганізацыі: калі арганізацыя не працуе, чаго яе крытыкаваць, а калі нешта робіцца, тады хочацца чагосьці большага».

Міхаіл Мясніковіч вылучыў два кірункі, у якіх Беларусь у кантэксце работы Міжпарламенцкай асамблеі СНД зацікаўлена ў найбольшай ступені. Першы кірунак — гэта стварэнне мадэльнага заканадаўства. На думку старшыні Савета Рэспублікі, бакі павінны імкнуцца да гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства ў СНД — як дзеючага, так і новага.

Другі кірунак — гэта маніторынг выбарчых працэсаў. Па словах спікера верхняй палаты парламента, Беларусь імкнецца да безумоўнага выканання дэмакратычных падыходаў пры правядзенні выбараў рознага ўзроўню. «І тыя справаздачы, якія Сакратарыят і ў цэлым
МПА СНД робяць, з'яўляюцца вельмі грунтоўнымі. Яны не толькі для таго, каб паказваць недзе ў заходніх арганізацыях, яны і для сябе цікавыя, таму што такая экспертная сур'ёзная ацэнка дазваляе прааналізаваць, а можа быць, дзесьці і падправіць у нацыянальным заканадаўстве або, па меншай меры, у правапрымяняльнай практыцы», — дадаў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, які таксама ўчора сустрэўся з Сяргеем Антуф'евым, адзначыў яго асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін, асабліва на міжрэгіянальным узроўні. Ён падкрэсліў, што МПА СНД павінна з'яўляцца не толькі пляцоўкай для дыялогу, але і прымаць канкрэтныя рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян. Калі гаварыць пра мадэльнае заканадаўства, вядома, многае зроблена, але неабходна паглядзець, наколькі нормы імплементуюцца ў нацыянальнае заканадаўства. Да таго ж неабходна выпрацоўваць кірункі на перспектыву з улікам развіцця лічбавых тэхналогій, энергетыкі. На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, у гэтай галіне яшчэ ёсць рэзервы для работы. Пры гэтым застаецца яшчэ адзін кірунак — выбарчая тэматыка, дзе было б добра таксама праводзіць даследаванні і рабіць свае высновы.


Канструктыўны дыялог

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўніком дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кентам ХАРСТЭДАМ. Уладзімір Андрэйчанка растлумачыў, што сёння робіцца ўсё, каб парламенты рухаліся насустрач адзін да аднаго, каб больш абмяркоўваць хвалюючыя пытанні. Старшыня Палаты прадстаўнікоў анансаваў, што беларуская дэлегацыя збіраецца прыняць удзел у наступных сесіях ПА АБСЕ ў Вене і Берліне і рыхтуе рэзалюцыю, накіраваную на барацьбу з тэрарызмам у сферы кібербяспекі. «Мы надаём вялікае значэнне супрацоўніцтву з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, АБСЕ ў цэлым. І вы ведаеце, што Рэспубліка Беларусь вельмі адказна да гэтага падыходзіць», — адзначыў спікер. Ён заўважыў, што наша дэлегацыя актыўна працуе і прапаноўвае праекты рэзалюцый. Гэта робіцца ў імя стабільнасці і міру.

Кент Харстэд адзначыў, што сумесныя мерапрыемствы даюць магчымасць абмяняцца поглядамі. Таксама ён падкрэсліў, што наша краіна зрабіла значны ўнёсак у работу ПА АБСЕ.


Лічбавая эканоміка і ІТ

Менавіта ў гэтых сферах Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Карэяй. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў ПІРШТУК на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Карэя на чале з намеснікам старшыні Камісіі Нацыянальнай асамблеі Карэі па наземнай інфраструктуры і транспарце, кіраўніком парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю Лі Вон Укам.

Надзея АНІСОВІЧ

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.