Вы тут

Аснова пакістанскага экспарту ў Беларусь — бавоўна, тэкстыль, рыс


Аснова пакістанскага экспарту ў Беларусь — бавоўна, тэкстыль, рыс, вырабы са скуры. З нашай краіны ў гэту паўднёваазіяцкую рэспубліку пастаўляюцца машыны і абсталяванне, прамежкавыя тавары, сыравіна, энерганосьбіты. Развіццё менавіта эканамічных адносін стала ключавой тэмай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан Масудам Ханам Раджой з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.


— Вы нямала зрабілі ў плане ўстанаўлення цёплых, сяброўскіх, вельмі сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Пакістанам, — звярнуўся да пасла беларускі лідар.

Зараз перад нашымі краінамі стаяць няпростыя задачы. Ужо створаны фундамент двухбаковых адносін, і цяпер трэба нарошчваць, перш за ўсё, гандлёва-эканамічныя стасункі.

— У нас стаяць цалкам канкрэтныя мэты: нам трэба перавысіць мільярдны ўзровень нашага тавараабароту, чаго б нам гэта ні каштавала, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Патэнцыял найвялікшы. Проста трэба працаваць. Нават без напружання мы зможам перавысіць гэты рубеж.

У сваю чаргу Масуд Хан Раджа выказаў падзяку за магчымасць здзейсніць развітальны візіт. Па словах дыпламата, увесь тэрмін свайго знаходжання ў Беларусі ў якасці пасла ён атрымліваў усё неабходнае садзейнічанне з боку ўрада нашай краіны. На думку замежнага госця, у развіцці беларуска-пакістанскіх адносін першарадную ролю адыгрываюць лідары нашых краін.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Эканоміка — на першым плане

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».