Вы тут

Зменены тарыфы за транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах


Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ №4 ад 15 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фота: inform.kz

Дакументам устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, па маршрутным кірунку Унеча (Высокае) - Адамава Застава усталяваны тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) у памеры 307,19 расійскага рубля, Унеча (Высокае) - Броды - 131,95 расійскага рубля.

Устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у беларускіх рублях. У прыватнасці, па маршрутным кірунку Рэчыца - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) складае Br0,55, Рэчыца - Адамава Застава - Br8,13, Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр - Br0, 47, Рэчыца - Броды - Br1,16.

МАРГ усталяваў таксама тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам. У прыватнасці, па маршрутным кірунку Невель - Полацк - адкрытае акцыянернае таварыства "Нафтан" тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) складае 37,51 расійскага рубля, Унеча (Высокае) - Полацк - ААТ "Нафтан" - 144 расійскіх рубля, Унеча (Высокае) - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" - 65,47 расійскага рубля.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2018 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».