Вы тут

Прэзідэнт: Мы гатовыя да абмеркавання з АБСЕ любых праблем і пытанняў


Беларускі бок гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.


"Я хачу яшчэ раз запэўніць вас, што мы будзем мець вельмі добрыя адносіны з арганізацыяй. Мы гатовыя да абмеркавання любых праблем і пытанняў. І вы абсалютна можаце ні з кім не абмяркоўваць, не саромецца і задаваць самыя нявыгадныя, з вашага пункту гледжання, пытанні нам, мне, нашым уладам, асобным людзям, міністрам, якім вы лічыце патрэбным задаваць гэтыя пытанні. Мы будзем іх абмяркоўваць, будзем на іх рэагаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Умова адна: мы - суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, павучалі нас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пры гэтым ён заўважыў, што вучыцца чаму-то ў Беларусі гатовыя. "А вось павучаць - мы гэта ўспрымаем, як і любая іншая краіна, негатыўна", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Кенту Харстэду за разуменне, якое ён праяўляе ў адносінах да Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».