Вы тут

Рыбны кірмаш разгорнецца 27-28 студзеня ў Маскоўскім раёне Мінска


Мінчан і гасцей горада зноў запрашаюць на спецыялізаваны рыбны кірмаш. На гэты раз ён разгорнецца 27 і 28 студзеня па праспекце Газеты "Праўда", 40, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Фота: blizko.by

На пляцоўцы універсама "Валгаград" у Маскоўскім раёне з 9.00 да 17.00 вытворцы прапануюць сваю прадукцыю. Так, рыбгасы Беларусі прадставяць шырокі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы, прадукцыю яе перапрацоўкі па зніжаных цэнах.

Менавіта на кірмашы можна выгадна набыць свежага карпа, таўсталобіка, амура, карася, шчупака, стронга, асятра, а таксама вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, замарожаныя паўфабрыкаты. Таму такія мерапрыемствы нязменна прыцягваюць вялікую колькасць пакупнікоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».