Вы тут

Следства па крымінальнай справе аб сарваных кветках з клумбы адноўлена


Следства па крымінальнай справе аб сарваных кветках з клумбы ў Віцебску адноўлена, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.


Намеснік пракурора Віцебска адмяніў у дачыненні фігуранткі справы і яе дачкі пастанову аб спыненні крымінальнага пераследу, вынесенае следчымі ў сілу малазначнасці справы. Крымінальная справа паступіла для правядзення дадатковых следчых дзеянняў у Віцебскі ГАСК.

Крымінальная справа па ч.2 ст.206 (рабаванне, здзейсненае групай асоб) КК была распачата ў дачыненні да маці і дачкі з Віцебска за сарваныя на клумбе кветкі. Канфліктная сітуацыя была знятая на відэа. На апублікаваных СК кадрах відаць, як дзве жанчыны ірвуць кветкі каля дома ў Віцебску. Пасля да іх падышла іншая жанчына, якая сказала, што кветкі пасадзіла яна і яе суседка з пад'езду. Менавіта таму, па яе словах, перш чым зразаць расліны, трэба было спытаць дазволу. Жанчыны зрэзалі 25 кветак агульным коштам Br30. Пасля праведзенай міліцыяй праверкі матэрыял паступіў з пракуратуры Віцебска ў следства. Сітуацыя вывучалася працэсуальным кантролем Следчага камітэта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».