Вы тут

Наркотыкі і арсенал зброі выявілі ў жыхара Наваполацка


Інфармацыя пра гэта са спасылкай на групу інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.


На прадаўца марыхуаны аператыўнікі выйшлі падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў у адносінах да пакупнікоў наркатычных рэчываў. Раскручваючы ланцужок “спажывец — пастаўшчык”, было ўстаноўлена, што да збыту марыхуаны мае дачыненне 47-гадовы мясцовы жыхар.

Падчас вобыску супрацоўнікі міліцыі ў асобнай кватэры знайшлі памяшканне для вырошчвання канопляў, а таксама канфіскавалі паўсотні кілаграмаў ужо высушанага і гатовага да спажывання наркатычнага рэчыва — марыхуаны.

Апроч забароненых да абароту псіхатропаў у кватэры праваахоўнікі канфіскавалі і вялікі арсенал зброі — два пісталеты сістэмы ТТ, пісталет Марголіна, дзве вінтоўкі, адна з якіх была з аптычным прыцэлам і глушыцелем, абрэз паляўнічай стрэльбы, тры трацілавых шашкі, больш за 5 тысяч патронаў рознага калібру, аптычныя прыцэлы. Для ўстанаўлення баявых якасцяў зброі прызначаны балістычныя экспертызы.

Таксама ў кватэры мужчына арганізаваў вытворчасць самагону. Канфіскавана амаль 300 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і два самагонныя апараты.

Жыхар Наваполацка затрыманы. Праваахоўнікам трэба будзе высветліць, з якой мэтай гараджанін захоўваў зброю, а таксама ўстанавіць магчымую датычнасць канфіскаванага арсенала да здзяйснення злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.